BE RU EN

Відэафакт: У небе над Сінгапурам з'явілася «вогненная вясёлка»

  • 22.02.2017, 20:04

Жыхары і госці Сінгапура маглі назіраць рэдкі прыродны феномен - «вогненную вясёлку».

Са слоў відавочцаў, яна пратрымалася ў небе амаль 15 хвілін, паведамляе The Daily Mail.

«Вогненная вясёлка» - гэта адзін з тыпаў гало: у небе з'яўляецца гарызантальная вясёлка на фоне лёгкіх аблокаў. Для таго каб яна з’явілася, патрэбнае супадзенне некалькіх варункаў. Сонца павінна знаходзіцца на пэўнай вышыні над гарызонтам, у небе павінны быць пёрыстыя аблокі, а плоскія шасцігранныя крышталі лёду ў аблоках павінны размяшчацца гарызантальна. Праз арыентаваныя гарызантальна крышталі пераламляюцца сонечныя прамяні, і такім чынам аблокі «запальваюцца».

Такая з'ява найбольш характэрна для Паўночнай Амерыкі ўлетку.

Апошнія навіны