BE RU EN

У Гародні адкрыецца дзіцячая футбольная школа

  • 22.02.2017, 18:59

Футбольную школу мае намер адкрыць паўабаронца Іван Дзянісевіч.

Пра гэта паведамляе «Трыбуна».

«Займаемся адкрыццём школы для дзетак ад 3 да 7 гадоў. Спадзяюся, цягам двух месяцаў школа будзе адкрыта», – сказаў Дзенісевіч.

Адзначым, што 32-гадовы паўабаронца 2 гады правёў у «Іслачы», па заканчэнні сезона пакінуў клуб. Цяпер футбаліст разглядае прапановы ад некалькіх клубаў.

Апошнія навіны