BE RU EN

У Беларусі зноў падаражэюць цыгарэты

  • 22.02.2017, 18:12

Кошт некаторых тыпаў цыгарэт вырасце з 1 сакавіка.

Падаражанне закране прадукцыю ААТ «Гарадзенская тытунёвая фабрыка «Нёман». Цыгарэты Pall Mall Red вырастуць у кошце на 5 капеек. На 9 капеек падаражэюць некаторыя тыпы цыгарэт Cooper, на 2 капейкі стануць даражэйшымі асобныя тыпы цыгарэт Oscar.

Прадукцыя ТАА «Тытунь-Інвест» не зменіцца ў кошце. Імпартныя цыгарэты таксама не падаражэюць, паведамляе БелТА.

Беларускія вытворцы і імпарцёры цыгарэт маюць права штомесяц дэклараваць максімальныя раздробныя кошты тытунёвых вырабаў.

Апошнія навіны