BE RU EN

Фотафакт: Беларускі добраахвотнік з украінскімі ордэнамі і медалямі

  • 22.02.2017, 10:15

Баец тактычнай групы «Беларусь» прадаўжае сустрэчы з суайчыннікамі ў Еўропе.

У сеціве з'явілася фота байца тактычнай групы «Беларусь» Яна Мельнікава з медалямі, якія ён атрымаў ад украінцаў за ўдзел у баявых дзеяннях на ўкраінскім баку.

На днях добраахвотнік наведаў Рым і выступіў на мітынгу-рэквіеме ўкраінцаў Італіі, нагадвае nn.by.

Ян Мельнікаў ад імя свайго падраздзялення сустракаецца ў Еўропе з беларускай дыяспарай, ужо наведаў Варшаву, Вільню, Беласток, Антвэрпэн. Наперадзе сустрэчы ў Мюнхене, Празе, Кракаве.

Апошнія навіны