BE RU EN

«Алексіевіч распавяла заходнім чытачам пра Адамовіча і Быкава»

  • 15.02.2017, 15:17

Вядомая беларуская пісьменніца застаецца дагэтуль вельмі папулярнай у Брытаніі.

Падчас міжнароднай кніжнай выставы госцем «Еўрарадыё» стаў брытанскі выдавец кнігі Святланы Алексіевіч «Час сэканд-хэнд» Жак Тэстар.

Журналісты пагаварылі з выдаўцом аб тым, наколькі папулярнай у Брытаніі і на Захадзе агулам застаецца Алексіевіч праз год пасля атрымання прэміі, наколькі разумеюць яе кнігі і ці ведаюць там іншую беларускую літаратуру. Журналісты апублікавалі запіс размовы, а таксама выбраныя цытаты з яе.

«Святлана Алексіевіч застаецца дагэтуль вельмі папулярнай у Брытаніі. Цяпер яе выбралі ў шорт-ліст вельмі прэстыжнай брытанскай прэміі».

«У траўні толькі ў Брытаніі выйшла пятае выданне кнігі «Час сэканд-хэнд». У іншых краінах я выдаю гэтую кнігу супольна з іншымі выдавецтвамі ЗША, Паўднёвай Афрыкі і Аўстраліі. У Індыі таксама. Па-ангельску гэтую кнігу можна знайсці ва ўсім свеце».

«Тое, што Алексіевіч піша пра Савецкі Саюз, не перашкаджае яе папулярнасці ў свеце...У кнігах Алексіевіч універсальныя эмоцыі, пачуцці. Яна своеасабліва падыходзіць да гісторыі гэтай краіны. Гэта цікава патэнцыйным чытачам».

«На жаль, беларускія аўтары мала вядомыя ў англамоўным свеце. Калі Святлана Алексіевіч атрымала ўзнагароду, яна распавяла пра Алеся Адамовіча і Васіля Быкава, як пра сваіх настаўнікаў».

Апошнія навіны