BE RU EN

Танкавы батальён 120-й брыгады прыводзіцца ў найвышэйшую ступень баявой гатоўнасці

  • 10.02.2017, 19:26

Надалей з танкістамі будуць праведзеныя батальённыя тактычныя вучэнні з баявой стралянінай.

У рамках комплекснай праверкі боегатоўнасці Узброеных сіл Беларусі асобны танкавы батальён 120-й асобнай гвардзейскай механізаванай брыгады атрымаў распараджэнне на прывядзенне ў найвышэйшую ступень баявой гатоўнасці, піша БелаПАН.

Як паведамляе Міністэрства абароны, пасля выканання падрыхтоўчых мерапрыемстваў падраздзяленне здзяйсняе марш камбінаваным спосабам у прызначаны раён, у якім з асабовым складам будуць праведзеныя заняткі для дапасавання. Далей з танкістамі будуць праведзеныя батальённыя тактычныя вучэнні з баявой стралянінай.

Падраздзяленні сіл спецыяльных аперацый Узброеных сіл пасля выканання навучальна-баявых задач прыбылі ў пункты сталай дыслакацыі.

Апошнія навіны