BE RU EN

Беларусь і Расея створаць алімпійскую нацыянальную каманду «саюзнай дзяржавы»?

  • 7.12.2017, 17:35

Дэпутат Дзярждумы РФ выступіў з неадназначнай заявай.

Дэпутат Дзярждумы РФ, намеснік старшыні камісіі Парламенцкага сходу Расеі і Беларусі ў інфармпалітыцы Уладзімір Афонскі не выключыў, што на наступнай Алімпіядзе можа выступіць адзіная каманда «саюзнай дзяржавы», якая складаецца з беларускіх і расейскіх спартоўцаў, піша «Саюзнае Веча»:

- Што мы з боку «саюзнай дзяржавы» можам зрабіць цяпер? З зімовай Алімпіядай у Паўднёвай Карэі - ужо, на жаль, позна. Мы можам цяпер выказаць сваё меркаванне, неабходна звярнуцца да МАК і да сусветнай спартовай супольнасці з супольнай заявай ад Саюзнай Дзяржавы аб несправядлівасці вынесенай пастановы.

Наступная Алімпіяда будзе ў Токіё ў 2020 годзе. Гэты час і найбліжэйшы год неабходна выкарыстаць для працы над памылкамі. І, магчыма, разгледзець імавернасць стварэння адзінай каманды «саюзнай дзяржавы», юрыдычна замацаваўшы гэта права ў міжнародных спартовых арганізацыях.

Апошнія навіны