BE RU EN

РПЦ дазволіла браць шлюб не больш за тры разы

  • 2.12.2017, 12:45

Расейская праваслаўная царква (РПЦ) захавала колькаснае абмежаванне для цырымоній шлюбу.

Як і раней, будзе забаронена вянчаць людзей, што паспелі пасля хрышчэння заключыць тры шлюбы, прычым улічваюцца як вянчанні, так i зарэгiстраваныя ў ЗАГСах шлюбы, паведамляе агенцтва «Масква» з Архірэйскага сабора РПЦ.

На ім зацвердзілі сёння становішча «Аб кананічных аспектах царкоўнага шлюбу». Па-ранейшаму афіцыйна забароненыя аднаполыя царкоўныя шлюбы і шлюбы праваслаўных з «варожымі царкве ерэтыкамі».

Не дапускаюцца царкоўныя шлюбы людзей, якія знаходзяцца практычна ва ўсіх ступенях крэўнага сваяцтва, а таксама хросных бацькоў з хроснымі дзецьмі.

Апошнія навіны