BE RU EN

Еўрапарламент падтрымаў пачатак новага этапу перамоваў аб Brexit

  • 13.12.2017, 16:55

Вялікая Брытанія і ЕЗ абмяркуюць дамову аб гандлі.

Еўрапейскі парламент падтрымаў пачатак новага этапу перамоваў аб выхадзе Вялікай Брытаніі з Еўразвязу, тэмай абмеркаванняў якога стане дамова аб гандлі, паведамляе «Радыё Свабода».

Першая фаза перамоваў аб Brexit

скончылася 8 снежня. Старшыня Еўракамісіі Жан-Клод Юнкер і прэм'ер-міністр Вялікай Брытаніі Тэрэза Мэй падпісалі 15-старонкавы «даклад аб прагрэсе». У дакуменце зацверджаныя правы еўрапейскіх грамадзян у Брытаніі пасля выхаду з ЕЗ і фінансавыя выплаты Злучанага Каралеўства партнёрам у Еўразвязе.

Адным са спрэчных пытанняў першай фазы перамоваў стаў статус мяжы паміж Ірландыяй і Ольстэрам. Еўразвяз пярэчаць супраць «жорсткай» мяжы, у той час як хаўруснікі Тэрэзы Мэй пярэчаць супраць асаблівага статусу Паўночнай Ірландыі ў Злучаным Каралеўстве.

Перамовы аб выхадзе Вялікай Брытаніі з ЕЗ пачаліся 19 чэрвеня ў Брусэлі. Яны прадоўжацца да канца 2018 года. Пасля гэтага бакам даецца шэсць месяцаў на ратыфікацыю дамоўленасцяў у нацыянальных парламентах.

Апошнія навіны