BE RU EN

Дуда і Парашэнка ўсклалі вянкі да Мемарыяла ахвярам таталітарызму

  • 13.12.2017, 16:35

Прэзідэнты Польшчы і Украіны сустрэліся ў Харкаве.

На могілках спачываюць парэшткі 4302 афіцэраў Войска Польскага і грамадзянскіх асоб, забітых у 1940 годзе супрацоўнікамі НКУС.

Прэзідэнты Польшчы і Украіны Анджэй Дуда і Пятро Парашэнка ўсклалі вянкі да Мемарыяла ахвярам таталітарызму ў Харкаве. На могілках спачываюць астанкі 4302 афіцэраў Войска Польскага і грамадзянскіх асоб, забітых у 1940 годзе супрацоўнікамі НКУС, а таксама блізу 2 тысяч украінцаў, расейцаў і габрэяў, забітых савецкімі спецслужбамі ў 1937-1938 гг, паведамляе «Польскае радыё».

Польскія ахвяры, парэшткі якіх спачываюць у Пяціхатках, былі ваеннапалоннымі, прывезенымі з лагераў у Старабельску і расстралянымі ў падвалах Управы НКУС у Харкаўскай вобласці.

Пасля візіту да мемарыяла кіраўнікі Польшчы і Украіны пачнуць двухбаковыя перамовы, якія закрануць супрацоўніцтва дзяржаў у сферы энэргетычнай бяспекі, праблемы бяспекі палякаў ва Украіне, а таксама пытання эксгумацыі польскіх парэшткаў.

Апошнія навіны