BE RU EN

Нацыянальная каманда Беларусі ў хакеі не паедзе на Алімпіяду-2018

  • 12.12.2017, 19:45

Беларускім хакеістам не давядзецца замяняць нацыянальную каманду Расеі.

Каманда Расеі ў хакеі паедзе на Алімпіяду ў Паўднёвай Карэі ў лютым 2018 года. Пра гэта сайту iz.ru паведаміў старшыня праўлення Федэрацыі хакея Расеі Аркадзь Ратэнберг. З ягоных слоў, «гэта пастанова спартоўцаў, якая падтрыманая федэрацыяй».

Як вядома, Міжнародны алімпійскі камітэт адхіліў каманду Расеі ад удзелу ў Алімпіядзе ў Пхенчхане праз скандал з допінгам. Аднак на Алімпійскія гульні могуць паехаць «чыстыя» расейскія спартоўцы, да якіх у МАК няма прэтэнзій. Аднак яны павінны выступаць не пад расейскім, а пад нейтральным сцягам. Алімпійскі сход Алімпійскага камітэта Расеі з гэтым пагадзіўся.

Раней не выключалася, што ў выпадку, калі хакейная каманда Расеі не паедзе на Алімпіяду, яе заменіць каманда Беларусі, якая мае найбольшы рэйтынг сярод каманд, якія не патрапілі ў Паўднёвую Карэю.

Апошнія навіны