BE RU EN

Падатковая ўзялася за школьнікаў

  • 12.12.2017, 10:29

Ва ўсіх школах Беларусі дзецям раскажуць, як трэба плаціць падаткі.

Сямнаццаць не зусім звычайных казак. Святло ўбачыла другая кніга «Дзецям аб падатках», паведамілі ў праграме Навіны «24 гадзіны» на СТВ.

Праз прыгоды рудой дзяўчынкі Лілі ды ейнага Катка аўтары спрабуюць сфармаваць у дзяцей першаснае ўяўленне аб фінансах і падатках. Выданне будзе распаўсюджвацца бясплатна сярод школьнікаў на ўроках падатковай пісьменнасці ва ўсёй краіне.

«Безумоўна мы не спрабуем ім цяпер закласці дакладны парадак выплаты таго ці іншага плацяжу ў бюджэт, мы спрабуем закласці аснову стаўлення да выплаты плацяжоў у бюджэт, што гэта добра і гэта правільна. Гэтым трэба ганарыцца», - мяркуе Уладзімір Муквіч, намеснік міністра падаткаў і збораў Беларусі.

Паглядзець казкі, выпушчаныя ў першай кнізе ў 2015 годзе можна тут. У іх расказвалі пра сартаванне смецця, пенсіі і аб наступствах нявыплаты падаткаў.

Апошнія навіны