BE RU EN

Канцэрт Вайцюшкевіча ў Берасці прайшоў пад воклічы «Жыве Беларусь!»

  • 12.11.2017, 14:11

Берасцейцы віталі музыку пасля вымушанага пяцігадовага перапынку.

Упершыню за апошніх пяць гадоў у Берасці адбыўся афіцыйны канцэрт Змітра Вайцюшкевіча. Імпрэза праходзіла ў малой зале Палаца культуры прафсаюзаў.

«Афіцыйна канцэрту ў 2013-м таксама не было, бо ўжо тады дзейнічалі чорныя спісы. Я прыязджаў на розныя канцэрты, звязаныя з «Мовай нанова». Гэта былі такія падпольныя канцэрты. Але я спадзяюся, што час падполля прайшоў, што будуць прыгожыя залы і ўлада не будзе так нервавацца праз мае выступы», - распавёў музыка racyja.com.

ФОТА: RACYJA.COM

«Цудоўнае ўражанне, але, на жаль, кароткі канцэрт. Былі на «Мове нанова» з дзецьмі, вельмі спадабалася», - падзяліліся ўражаннямі гледачы.

Канцэртная праграма доўжылася блізу дзвюх гадзін, і ў канцы наведвальнікі правялі Вайцюшкевіча гучнымі воплескамі і воклічамі «Жыве Беларусь!».

Апошнія навіны