BE RU EN

Вярхоўны суд Гішпаніі арыштаваў спікерку парламента Каталоніі

  • 10.11.2017, 10:10

Кармэ Фаркадель можа выйсці на волю пад заклад 150 тысяч еўраў.

Вярхоўны суд Гішпаніі ўвечары ў чацвер, 9 лістапада, прыняў патанову аб папярэднім зняволенні былой старшыні каталонскага парламента Кармэ Фаркадэль з магчымасцю часовага вызвалення пад заклад, паведамляе dw.com.

Як пазней паведаміла са спасылкай на крыніцы ў судзе гішпанская тэлевізія і агенцтва навінаў Europa Press, каб 61-гадовая палітык выйшла на волю, за яе павінны быць унесены 150 тысяч еўраў.

Фаркадэль і яшчэ пяць былых дэпутатаў рэгіянальнага парламента Каталоніі цягам дня выступалі на слуханнях у судзе. Пракуратура запатрабавала ўзяць яе і яшчэ трох падсудных пад варту без магчымасці вызвалення пад заклад. Усіх палітыкаў абвінавачваюць у сувязі з абвяшчэннем каталонскім парламентам незалежнасці рэгіёна ў бунце і марнатраўстве грамадскіх сродкаў.

Апошнія навіны