BE RU EN

Літва адмовілася выдаваць РФ экс-кіраўніка антытэрарыстычнага цэнтра Грузіі

  • 3.01.2017, 20:30

Генпракуратура Літвы мяркуе, што просьба аб выдачы Зураба Майсурадзэ палітычна матываваная.

Літоўская генеральная пракуратура прыняла пастанову аб адмове Расеі ў экстрадыцыі былога кіраўніка грузінскага антытэрарыстычнага цэнтра Зураба Майсурадзэ, паведамляе ria.ru.

«Ацаніўшы сабраны матэрыял паводле справы Зураба Майсурадзэ, была зробленая выснова, што просьба аб выдачы асобы ў сувязі з крымінальным пераследам была паводле палітычных матываў і ў сувязі з вядзеннем замежнай палітыкай Расеі ў дачыненні да Грузіі», — гаворыцца ў афіцыйным паведамленні генпракуратуры.

У пракуратуры таксама падкрэслілі, што прынялі гэтую пастанову без разгляду довадаў вінаватасці Майсурадзэ.

Апошнія навіны