BE RU EN

«Белтэлекам»: Сёння ўначы магчымыя праблемы з доступам у інтэрнэт

  • 16.01.2017, 19:30

Праблемы могуць назірацца ўночы 17 студзеня з 1.00 да 6.00.

Нацыянальны аператар сувязі «Белтэлекам» папярэдзіў карыстальнікаў аб магчымых цяжкасцях з доступам у Сеціва. Паведамленне пра гэта з'явілася на сайце аператара.

Праблемы могуць назірацца ўночы 17 студзеня з 1.00 да 6.00. Прычына — працы на сеткі перадачы звестак РУП «Белтэлекам».

«Падчас правядзення работ магчымыя кароткачасовыя перапынкі доступу ў сетку Інтэрнэт для абанентаў паслуг ByFly і Home Wi-Fi у краіне», — папярэджвае аператар.

Апошнія навіны