BE RU EN

Тры краіны АПЕК будуць здабываць нафту без абмежаванняў

  • 29.09.2016, 9:06

Дамовіцца аб поўным замарожванні ўзроўню здабычы нафты не ўдалося.

Краіны АПЕК дамовіліся скараціць здабычу нафты да 32,5-33 млн барэляў у дзень з цяперашняй здабычы 33,24 млн барэляў у дзень, паведаміў міністр нафты Ірана Біжан Зангане, паведамляе interfax.ru.

«АПЕК прыняў сёння выключную пастанову. Пасля двух з паловай гадоў краіны АПЕК дасягнулі кансенсусу для ўрэгулявання рынку. Мы дамовіліся скараціць здабычу прыкладна на 700 тыс. барэляў у дзень», - сказаў Зангане.

Са слоў Зангане, здабыча краін АПЕК можа быць скарочана да 32,5-33 млн барэляў у дзень.

Міністр энэргетыкі Катара Мухамед бен Салах ас-Саду адзначыў, што гэтае скарачэнне не з'яўляецца значным, але яно дапаможа больш глыбока прааналізаваць рынак. З яго слоў, канчаткова гэта пастанова будзе аформленая на афіцыйнай сустрэчы краін АПЕК у лістападзе ў Вене. Тады ж будзе вызначана колькі будзе здабываць кожная краіна-удзельніца АПЕК у рамках сваёй квоты.

Аднак шэраг краін АПЕК могуць атрымаць выключэнне з агульнага плана ў зніжэнні здабычы. Як адзначыў міністр энэргетыкі Саудаўскай Арабіі Халдзі аль-Фаліх, Ірану, Лівіі і Нігерыі будзе дазволена здабываць на максімальна абгрунтаваных узроўнях.

Апошнія навіны