BE RU EN

Вечар памяці Шарамета правядуць у ВНУ, дзе вучацца ягоныя дзеці

  • 28.09.2016, 20:43

Сустрэча пройдзе ў Вышэйшай школе эканомікі ў Маскве.

28 верасня ў Маскве адбудзецца вечар памяці журналіста Паўла Шарамета, які загінуў у Кіеве. На сустрэчу запрошаныя сябры і калегі Шарамета.

Вядоўцамі вечара будуць Уладзімір Познер і Яўгеній Ясін, паведамляе ru.tsn.ua.

Сустрэча пройдзе ў Вышэйшай школе эканомікі. Там, як паведамляецца, дагэтуль вучацца дзеці Шарамета.

Журналіст беларускага паходжання загінуў падчас выбуху ў цэнтры Кіева 20 ліпеня 2016 года.

Паводле інфармацыі следчых, зламыснікі замацавалі выбухоўку пад аўто, на якім ехаў Павел Шарамет. Следства ў ягонай справе працягваецца.

Апошнія навіны