BE RU EN

Беларус упаў на рэйкі ў маскоўскім метро

  • 27.09.2016, 20:10

Яшчэ адно надзвычайнае здарэнне адбылося з удзелам грамадзяніна Беларусі на станцыі метро «Охотный ряд».

Яшчэ адно надзвычайнае здарэнне з удзелам беларуса адбылося 27 верасня ў маскоўскай падземцы, паведаміў кіраўнік УУС на маскоўскім метрапалітэне Аляксей Мышляеў.

«Сёння раніцай 22-гадоваму грамадзяніну Беларусі стала дрэнна на станцыі метро «Охотный ряд» і ён упаў на рэйкі. Пры падзенні маладзён атрымаў чэрапна-мазгавую траўму. Пацярпелы быў хутка ўзняты на платформу відавочцамі здарэння, пасля чаго супрацоўнікі паліцыі надалі яму першую дапамогу і перадалі лекарам хуткай дапамогі», - падае ТАСС словы Мышляева.

На мінулым тыдні на станцыі метро «Университет» загінуў 23-гадовы беларус, які апынуўся на рэйках і атрымаў ад сутыкнення з цягніком траўмы, несумяшчальныя з жыццём. Для вымання цела загінулага была адключаная электрычнасць на 20 хвілін.

Апошнія навіны