BE RU EN

Віцебскія абласныя «Дажынкі» перанеслі на два тыдні

  • 25.09.2016, 15:47

Абласны фестываль-кірмаш «Дажынкі – 2016» у Сянно, прызначаны на 24 верасня, не адбыўся.

Аднак у абласной прэсе так і не з'явілася ніякай інфармацыі пра гэта, паведамляе vkurier.by.

У аддзеле ідэалагічнай працы, культуры і справаў моладзі Сенненскага райвыканкама адмовіліся пракаментаваць пытанне наконт пераносу даты правядзення фестывалю-кірмашу і параілі звярнуцца ў абласное кіраванне.

У галоўнай управе ідэалагічнай працы, культуры і справаў моладзі Віцебскага аблвыканкама кіраўнік аддзела культуры Галіна Баркевіч адказала: «Толькі цяпер быў падпісаны першы афіцыйны дакумент наконт парадку правядзення фестывалю “Дажынкі – 2016”, у якім указаная дата 8 кастрычніка».

Тлумачэнняў наконт прычынаў пераносу Галіна Баркевіч таксама не агучыла.

Апошнія навіны