BE RU EN

Леанід Заіка: Уладам трэба не крэдыт браць, а знізіць сабе заробак

  • 25.09.2016, 14:37

Гэта было б сумленна ў дачыненні да беларусаў, прыбыткі якіх імкліва падаюць.

За два гады Беларусь страціла 30 мільярдаў валавога ўнутранага прадукту, а кожны беларус – 3 тысячы даляраў. Усё гэта вынік памылак некампетэнтнага ўрада, які абслугоўвае інтарэсы рэжыму Лукашэнкі, упэўнены кіраўнік аналітычнага цэнтра «Стратэгія», эканаміст Леанід Заіка.

Паводле ягоных словаў, ураду трэба самому знізіць сабе заробак, а не браць новы крэдыт у Міжнароднага валютнага фонду, паведамляе "Радыё Рацыя".

– Ім не пазыкі трэба набіраць, а пачынаць жыць больш сціпла. Урад, калі хоча нешта зрабіць, павінен абвесціць, што скарачае заробкі сабе, пачынаючы з прэм'ер-міністра, на 30%. І ніякіх новых пазыкаў не трэба. Бо хто іх будзе аддаваць?

Пры гэтым Леанід Заіка выказаў абурэнне тым, што беларускі ўрад прадаўжае свае правалы ў эканоміцы і тлумачыць іх вонкавымі ўмовамі – такімі як зніжэнне паставак нафты з боку Расеі або немагчымасцю дамовіцца з усходнімі суседзямі наконт коштаў на газ.

Апошнія навіны