BE RU EN

Адміністрацыю прэзідэнта Украіны ўзначаліў Ігар Райнін

  • 29.08.2016, 15:16

Райнін змяніў на пасадзе Барыса Ложкіна.

Пра гэта паведаміў прэзідэнт Украіны Пятро Парашэнка ў панядзелак на пасяджэнні Нацыянальнай рады рэформаў у Кіеве, паведамляе «Радыё Свабода».

Паводле слоў Парашэнкі, Барыс Ложкін, які кіраваў адміністрацыяй прэзідэнта больш за два гады, узначаліць Нацыянальную інвестыцыйную раду, а таксама стане дарадцам прэзідэнта.

Новым кіраўніком адміністрацыі прэзідэнта Украіны прызначаны Ігар Райнін, які кіраваў да гэтага адміністрацыяй Харкаўскай вобласці. Парашэнка адзначыў яго поспехі ў рэалізацыі праграмы дэцэнтралізацыі ўлады.

Апошнія навіны