BE RU EN

З сетк«Мегатоп» канфіскавалі больш за 1,6 тысячы параў дзіцячага абутку

  • 27.08.2016, 11:26

Падшэўка і вусцілкі з «натуральнай скуры» сталіся падробкай.

Пасля праверкі менскімі інспектарамі Дзяржстандарту аднаго з сеткавых магазінаў ТАА «Мегатоп» прадпрыемства вымушанае было зняць з продажу 1 648 параў дзіцячых паўчаравікаў з маркіроўкай Оbba з падшэўкай і вусцілкамі нібыта з натуральнай скуры, якія, як было ўстаноўлена падчас лабараторных выпрабаванняў, сталіся майстэрскай падробкай. Ненатуральныя матэрыялы, піша sp.by.

«Хоць паводле патрабаванняў бяспекі Тэхнічнага рэгламенту Мытнага звязу падшэўка з штучных або сінтэтычных матэрыялаў не дазваляецца ў закрытым дзіцячым абутку ўсіх узроставых групаў, а ўкладныя вусцілкі – у абутку маладзіцячым і ясельным, гэта значыць для малянятаў ад года да 5 гадоў», – агучвае нормы экспэрт Людміла Уладзіміраўна.

Маркіроўка матэрыялу як «натуральная скура» ўводзіла пакупнікоў у зман. Дарэчы, усе яны могуць падаць на прадаўца ў суд, паколькі справа неабыякая. «Прысутнасць сінтэтычных валокнаў у матэрыялах, што прымяняюцца для падшэўкі і вусцілкі абутку, можа выклікаць у дзіцяці алергічную рэакцыю і прыводзіць да зніжэння гігіенічных уласцівасцяў абутку, да выбару якога трэба падыходзіць вельмі адказна. Дзіцячы ступак часта пацее ў закрытых чаравіках і туфлях, і спецыяльная вусцілкі абавязкова павінны быць з натуральнага, гіграскапічнасць матэрыялу», – кажа Людміла Кузняцова.

Апошнія навіны