BE RU EN

Улады маюць намер «актывізаваць супрацоўніцтва» з Зімбабвэ

  • 26.07.2016, 21:52

Беларусь і Зімбабвэ маюць намер актывізаваць супрацоўніцтва ў гандлёва-эканамічнай сферы.

Пра гэта БелТА паведамілі ў прэс-службе пасольства Беларусі ў Расеі аб выніках праведзенай сёння ў Маскве сустрэчы Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла Беларусі ў Расеі Ігара Петрышэнкі з Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Зімбабвэ ў РФ і Беларусі ў сумяшчальніцтве Майкам Нікаласам Сангам.

"Бакі выказалі задавальненне ўзроўнем палітычнага дыялогу паміж дзвюма краінамі, - адзначылі ў прэс-службе. - На сустрэчы абмяркоўваліся пытанні актывізацыі супрацоўніцтва ў гандлёва-эканамічнай сферы і развіцця дамоўна-прававой базы двухбаковых стасункаў".

Нагадаем, Зімбабвэ - адная з самых бедных дзяржаў свету. Гіперінфляцыя прывяла да скасавання нацыянальнай валюты (самая вялая купюра мела намінал 100 трлн даляраў Зімбабвэ) і ўвядзенні амерыканскага даляра. Краінай з 1980 года нязменна кіруе прэзідэнт Роберт Мугабэ, якому 21 лютага споўнілася 92 гады.

Апошнія навіны