BE RU EN

На турэцкім курорце самаход пратараніў натоўп адпачывальнікаў

  • 22.07.2016, 20:38

Аўтамабіль, якім кіраваў паджылы мужчына, пранёсся праз натоўп адпачывальнікаў і затануў у моры.

На адным з пляжаў турэцкага курорта Кушадасы адбылося надзвычайнае здарэнне, у выніку якога загінуў адзін чалавек. Яшчэ чацвёра (у тым ліку двухгадовае дзіця) былі шпіталізаваны з рознымі траўмамі, пішуць «Беларускія навіны».

Паводле інфармацыі Haberler, легкавік «Фольксваген» страціў кіраванне, з прычыны чаго вылецеў з дарогі і рэзнуўся ў адпачывальнікаў на пляжы.

Апошнія навіны