BE RU EN

Беларускія весляры на каноэ прапусцяць Рыа праз допінг

  • 16.07.2016, 16:08

Спрынтарскія каманды Беларусі і Румыніі ў веславанні на каноэ прапусцяць Рыа – 2016 праз допінг.

Румынскія весляры здалі 11 станоўчых допінг-тэстаў у пазаспаборніцкі перыяд у красавіку. Большая частка спробаў утрымлівала мельдоній.

Таксама Міжнародная федэрацыя веславання на каноэ мае звесткі пра тое, што пяцёра беларускіх спартоўцаў ужывалі допінг падчас збору ў Францыі, паведамляе Трыбуна.

На абедзве каманды была накладзеная аднагадовая дыскваліфікацыя.

Апошнія навіны