BE RU EN

Трэнеру «Крумкачоў» прапанавалі ўзначаліць львоўскія «Карпаты»

  • 30.06.2016, 14:44

Днямі ў Менску пабываў гендырэктар украінскага клуба.

Галоўны трэнер «Крумкачоў» Алег Дулуб атрымаў прапанову ўзначаліць львоўскія «Карпаты», паведамляе expres.ua.

Паводле інфармацыі выдання, днямі ў Менску пабываў гендырэктар украінскага клуба.

На гэты момант «Крумкачы» займаюць у чэмпіянаце Беларусі другое месца, саступаючы толькі барысаўскаму БАТЭ.

Галоўны трэнер і кіраўніцтва клуба заявілі, што аддаюць перавагу не каментаваць гэтую інфармацыю напярэдадні важнай сустрэчы з «Менскам». Гэты паядынак пройдзе 1 ліпеня.

«Чуткі пра тое, што магу ўзначаліць «Карпаты», каментаваць не хачу. Цалкам сканцэнтраваны на заўтрашняй гульні з «Менскам». Далёка наперад не зазіраю», - прыводзіць словы Дулуба «Прессбол».

Апошнія навіны