BE RU EN

На менчукоў вылілі пяць тысячаў кубаметраў пены

  • 26.06.2016, 10:56

У сталіцы ў суботу адбыўся пенны фестываль.

«У Менск едуць пенныя гарматы, якіх няма ў Беларусі», – заклікаў на акцыю адзін з забаўляльных паркаў беларускай сталіцы. «Гарматы страляюць на 15 – 20 метраў у даўжыню, дыяметр дула – 35 сантыметраў. Такой колькасці пены вы яшчэ не бачылі», – сцвярджалі ў запрашэнні арганізатары.

Каб патрапіць пад пенны «агонь», госці парку павінны былі выкласці ад 130 тысячаў (пры набыцці загадзя) да 150 тысячаў рублёў.

Як выглядаюць 5000 кубаметраў пены – у фотарэпартажы «Белсата».

Апошнія навіны