BE RU EN

Жыхар Клецка загінуў на Кастрычніцкай плошчы ў Менску, зваліўшыся з даху

  • 20.06.2016, 10:55

33-гадовы мужчына мог быць руферам або сарвацца з даху, робячы сэлфі, не выключаецца і самагубства.

У цэнтры Менска, на Кастрычніцкай плошчы пры падзенні з даху дома загінуў чалавек, паведамле БелТA.

Падрабязнасці здарэння раскрыў прэс-сакратар ГУУС Менгарвыканкама Аляксандр Ластоўскі. Паводле яго слоў, гэта 33-гадовы жыхар Клецка.

Паведамляецца, што міліцыя ўжо знайшла сваякоў загінулага і апавясціла іх. Адпрацоўваюцца ўсе магчымыя версіі гібелі.

Мужчына апошнім часам жыў пад Менскам у Бараўлянах, дзе арандаваў жыллё.

Апошнія навіны