BE RU EN

Ашмянская мытня канфіскавала лекі на 7 мільярдаў

  • 6.05.2016, 17:29

Лекавыя сродкі з Літвы ўвозіліся пад выглядам прадуктаў харчавання.

«Супрацоўнікі Ашмянскай мытні канфіскавалі больш за 85 тысяч упаковак лекавага сродку, які незаконна перамяшчаўся праз мытную мяжу. З Літвы на тэрыторыю ЕЭС праз пункт пропуску «Катлоўка» ўвозіліся, згодна з пададзенымі мытнаму органу дакументамі, прадукты харчавання. Аднак у выніку правядзення мытнага кантролю грузавога адсека аўтамабіля высветлена, што фактычна перамяшчаецца значная партыя лекавага сродку, для выпуску якога на тэрыторыі ЕАЭС патрабуецца адпаведны дазвол», - растлумачылі ў Дзяржаўным мытным камітэце, піша БелТА.

У адпаведнасці з заканадаўствам тавар канфіскаваны. Ашмянская мытня пачала адміністрацыйны працэс паводле ч.1 арт. 14.5 Кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэннях Рэспублікі Беларусь.

Апошнія навіны