BE RU EN

Сын Чыжа патрабуе аднавіць пастаўкі тавараў у ProStore

  • 5.05.2016, 16:12

Цяпер паліцы ў гіпермакетах Чыжа нагадваюць пра дэфіцытныя 90-я.

На сайт charter97.org папаў дакумент, адрасаваны гендырэктару «Гроднамясамалпраму», у якім Сяргей Чыж просіць холдынг аднавіць пастаўкі прадукцыі ў сетку гіпермаркетаў ProStore.

Сын Юрыя Чыжа паведамляе, што такое даручэнне было дадзенае Мінсельгасхарчу, канцэрнам «Белдзяржхарчпрам», «Беллеспаперапрам» і «Беллегпрам», аблвыканкамам і Менгарвыканкаму. Пратэрмінаваную запазычанасць Сяргей Чыж паабяцаў выплаціць.

Як паведамляў раней сайт charter97.org, пасля арышту алігарха Юрыя Чыжа ў сетках ягоных гіпермаркетаў пачаліся сур'ёзныя перабоі з пастаўкай тавараў - паліцы ў крамах дагэтуль нагадваюць пра дэфіцытныя 90-я.

Пазней з'явілася інфармацыя аб тым, што ў сетках гіпермаркетаў ProStore сур'ёзныя запазычанасці перад пастаўшчыкамі. Некаторыя з іх нават падалі ў суд на кампанію Чыжа.

Апошнія навіны