BE RU EN

У Варшаве пачалася падрыхтоўка да саміту NATO

  • 27.05.2016, 15:01

Саміт NATO пройдзе ў Варшаве 8 і 9 ліпеня 2016 года.

Нацыянальны стадыён у Варшаве размесціць блізу 7 тысяч удзельнікаў саміту NATO, сярод якіх будзе 70 кіраўнікоў краін і ўрадаў, паведамляе «Радыё Польшча».

«На Нацыянальным стадыёне пачаліся падрыхтоўчыя працы, звязаныя з правядзеннем саміту NATO ў Варшаве. З 26 траўня да 28 ліпеня аб'ект знаходзіцца пад кіраваннем Міністэрства абароны», - заявіў генеральны дырэктар Мінабароны Польшчы Богдан Сцыбут на прэс-канферэнцыі 27 траўня.

Паводле ягоных слоў, Нацыянальны стадыён размесціць блізу 7 тысяч гасцей, сярод якіх будзе 70 кіраўнікоў краін і ўрадаў.

Гендырэктар Мінабароны падкрэсліў, што саміт NATO ў Варшаве стане самым вялікім у гісторыі альянсу мерапрыемствам з пункту гледжання колькасці ўдзельнікаў, колькасці дэлегацый і ўкладзеных сродкаў. Ён адзначыў, што Варшава чакае 2 тысячы дэлегатаў з 28 краін-чальцоў NATO і 26 краін-партнёраў альянсу.

Саміт NATO пройдзе ў Варшаве 8 і 9 ліпеня 2016 года.

Апошнія навіны