BE RU EN

Міністр спорту прызнаў правальным ЧС-2016 у хакеі для каманды Беларусі

  • 24.05.2016, 12:29

22 траўня скончыўся чэмпіянат свету-2016 у хакеі.

Міністр спорту Аляксандр Шамко крытычна адазваўся пра выступ беларускай каманды на чэмпіянаце свету ў Расеі, дзе наша каманда не выйшла з групы, атрымаўшы ўсяго дзве перамогі - над славакамі і французамі, паведамляе «Прессбол».

«Безумоўна, найбліжэйшым часам галіной будуць зробленыя адпаведныя высновы. Таксама будзе дадзеная ацэнка выніку кіраўніцтвам федэрацыі. Самае галоўнае, што трэба разумець, - ніхто з заўзятараў не застаўся задаволены. Ды, можа, гадоў 7-8 таму мы маглі быць рады таму, што засталіся ў топ-дывізіёне, але не цяпер. Чэмпіянат стаў адкрыта правальным. Прычын гэтаму некалькі. Падрабязны аналіз цяпер вядзецца. Зрэшты, заклікаю не вохкаць і не ахаць, а рыхтавацца да алімпійскай кваліфікацыі. Там гульцы абавязаныя цалкам рэабілітавацца перад заўзятарамі», - мяркуе міністр спорту Аляксандр Шамко.

Нагадаем, 22 траўня скончыўся чэмпіянат свету-2016 у хакеі. Чэмпіёнамі стала каманда Канады.

Апошнія навіны