BE RU EN

У Вэнэсуэле сабраныя 1,85 мільёна подпісаў за адстаўку Мадура

  • 2.05.2016, 21:46

У Вэнэсуэле апазіцыянеры сабралі подпісы для рэферэндуму аб адстаўцы Мадура.

Прадстаўнікі вэнэсуэльскай апазіцыі, якія выступаюць за правядзенне плебісцыту аб адхіленні прэзідэнта краіны Нікаласа Мадура ад пасады, зрабілі заяву пра збор патрэбнай для рэферэндуму колькасці подпісаў грамадзян, пішуць «Беларускія навіны».

Як адзначаецца, у Нацыянальную выбарчую раду перададзеныя 80 скрынь па 2,5 тысячы аркушаў (фармуляраў) у кожнай. Агулам было сабрана 200 тысяч аркушаў, якія змяшчаюць 1,85 мільёна подпісаў.

Апошнія навіны