BE RU EN

Сасновіч выйшла ў другое кола кваліфікацыі тэніснага турніру ў Мадрыдзе

  • 29.04.2016, 21:15

Беларуская тэнісістка Аляксандра Сасновіч выйшла ў другое кваліфікацыйнае кола турніру катэгорыі "Прэм'ер" у Мадрыдзе (прызавы фонд - $4,7 млн).

Пра гэта паведамляе БелТА.

Сёння Сасновіч, якая займае 99-е месца ў сусветным рэйтынгу, перамагла ў двух сэтах харвацкую тэнісістку Ану Конюх (77-ы нумар рэйтынгу WTO) - 6:4, 6:3. Цяпер у вызначальнай сустрэчы за выхад у асноўную сетку Аляксандра Сасновіч сустрэнецца з расейскай тэнісісткай Аленай Веснінай (54).

Пятая ракетка планеты беларуска Вікторыя Азаранка ў стартавым матчы згуляе з брытанкай Лаурай Робсан (426).

Матчы асноўнай сеткі турніру ў гішпанскай сталіцы пачнуцца 30 красавіка.

Апошнія навіны