BE RU EN

Дыктатар - бізнэсу: «Ах, кагосьці арыштавалі! Заўтра прыйдуць па іншых»

  • 21.04.2016, 13:10

Лукашэнка пагражае бізнэсоўцам новымі арыштамі.

«Калі хто-небудзь хоча займацца бізнэсам ва ўласных інтарэсах і так, як ён уважае за патрэбнае, не ўлічваючы наша заканадаўства і нашы законы - тады вам не месца працаваць у Беларусі», - заявіў Лукашэнка падчас традыцыйнага паслання.

«Галоўнае - выплата падаткаў, - падкрэсліў Лукашэнка. - Можаш спакойна спаць, можаш не спаць, гэта тваё права. Але толькі аддай тое, што ты павінен аддаць дзяржаве, як і ва ўсім свеце».

«Ах, кагосьці там затрымалі, арыштавалі. Заўтра быццам бы прыйдуць за іншымі. Ну, вядома, прыйдуць, калі вы будзеце так працаваць, калі вы будзеце падманваць дзяржаву і не плаціць падаткі», - заявіў дыктатар, паведамляе Інтэрфакс.

Ён адзначыў, што «маса бізнэсоўцаў ні на што не крыўдзіцца, яны зарэгістраваліся і працуюць, працуюць сумленна».

Дыктатар таксама заявіў, што прычынай затрыманняў бізнэсоўцаў, якія адбываліся ў Беларусі, была выключна нявыплата падаткаў. «Пакажыце хаця б адзін факт, за выключэннем нявыплаты падаткаў, з прычыны якога затрыманы хоць адзін бізнэсовец», - заўважыў ён.

«Дзякуйце Богу, што вы жывяце не ў Злучаных Штатах Амерыкі», - дадаў Лукашэнка, звяртаючыся да бізнэсу.

«Мы маем права патрабаваць няўхільнага выканання закона, выхаду з ценю і адмовы ад нявыплаты падаткаў», - падкрэсліў ён.

Апошнія навіны