BE RU EN

Лётчыца Саўчанка можа абвясціць сухую галадоўку

  • 1.03.2016, 10:30

Украінская лётчыца Надзея Саўчанка можа адмовіцца прымаць ваду.

Са слоў яе сястры Веры, да такой формы пратэсту Надзея Саўчанка гатовая звярнуцца, калі пасля прысуду ў расейскім судзе яе не экстрадыруюць ва Украіну, паведамляе ТСН.

Надзея Саўчанка галадае ўжо больш за 60 дзён, а калі праз дзесяць дзён пасля абвяшчэння прысуду яе не вернуць ва Украіну - яна адмовіцца прымаць і ваду.

3 сакавіка стане вядома дата абвяшчэння прысуду ўкраінскай лётчыцы, народнай дэпутатцы Надзеі Саўчанцы ў Данецкім гарадскім судзе Растоўскай вобласці.

Саўчанка 3 сакавіка выступіць з апошнім словам у Данецкім гарадскім судзе Растоўскай вобласці (РФ).

Раней паведамлялася, што прысуд Саўчанцы могуць вынесці 10 сакавіка.

У Еўропе 15 лютага пачалася акцыя-галадоўка ў падтрымку Саўчанкі.

Следства РФ абвінавачвае незаконна ўтрыманую на тэрыторыі Расеі лётчыцу ВСУ, народную дэпутатку Саўчанку паводле артыкулаў «забойства» і «замах на забойства». Пасля захопу ў палон баявікамі, яе пераправілі на тэрыторыю Расеі, дзе сілавікі сфабрыкавалі супраць яе справу.

Апошнія навіны