BE RU EN

Менчукі распісалі новы Nissan абразамі

  • 8.02.2016, 19:15

Перафарбоўка аўтамабіля каштавацьме пацярпелай 70 млн рублёў.

Распісаны фарбай Nissan быў заўважаны ў сэрвісным цэнтры маркі ў Менску - кіроўца-дзяўчына прыехала на перафарбоўку аўто. З дапамогай балончыка з чырвонай фарбай на кузаў нанеслі абразы. Цяпер на аўтамабілі красуюцца надпісы «пляткарка», «паклёпніца» і г.д., паведамляе tut.by.

Фото: @Ya_Bankovskaya, twitter.com

Са слоў прадстаўнікоў афіцыйнага СТА дылера, працы для поўнай перафарбоўкі аўтамабіля каштавацьме пацярпелай блізу 70 млн рублёў.

Ці звярталася ўладальніца ў міліцыю паводле факту пашкоджання маёмасці - невядома.

Фото: @Ya_Bankovskaya, twitter.com

Апошнія навіны