BE RU EN

Вольга Гаварцова: «Спрабуем перамагаць любым складам»

  • 8.02.2016, 10:09

Гулец жаночай нацыянальнай каманды Беларусі Вольга Гаварцова падвяла вынік матчу Кубка Федэрацыі супраць Канады (3:2).

- Мы вельмі добра згулялі ў пары. Саша вельмі добра гуляла на задняй лініі, што давала мне ўпэўненасць актыўна граць «з лёту». Мы разам гулялі першы раз, хоць некалькі разоў трэніраваліся ў пары. Я мяркую, што мы вельмі добра выступілі, хоць маглі перамагчы і лягчэй. Быў нейкі кураж на пары і, натуральна, адчувалася падтрымка каманды, як ніколі. Гэта ўсё ж такі быў вызначальны матч, - сказала тэнісістка «Трибуне».

- А наколькі было важна перамагчы без Вікі Азаранкі?

- Мы спрабуем перамагаць любым складам. Бо ўсе не вечныя ў тэнісе. Добра, што ў нас падрастае маладое пакаленне і спадзяюся, яны стануць годнай заменай цяперашнім гульцам, - сказала Гаварцова.

Апошнія навіны