BE RU EN

На Менскай колавай з раніцы ўтварыўся затор

  • 8.02.2016, 9:27

У панядзелак раніцай на ўнутраным коле Менскай колавай аўтадарогі ўтварыўся затор праз ДТЗ з удзелам чатырох аўтамабіляў.

Пра гэта паведаміў прэс-сакратар Менскай гарадской управы МНС Віталь Дэмбоўскі ў Twitter.

«Кіроўцам: 43 кіламетр МКАД, унутранае кола, ДТЗ з удзелам чатырох аўтамабіляў. Утварыўся затор у кірунку Даўгінаўскага тракта. Аб'язджайце!», - праінфармаваў В. Дэмбоўскі.

Апошнія навіны