BE RU EN

Польшча ўзмацняе кантроль на мяжы з Нямеччынай

  • 6.02.2016, 19:45

На польска-нямецкай мяжы павялічыцца колькасць патрулёў, будзе ўмацаванае супрацоўніцтва з нямецкімі службамі.

Органы мясцовага самакіравання на Захадзе Польшчы мерацца ўмацаваць кантроль на мяжы дзяржавы для прадухілення магчымых выпадкаў яе нелегальнага пераходу, перадае «Радыё Польшча».

Захады для ўмацавання кантролю на мяжы абумоўленыя вялікай колькасцю ўцекачоў і мігрантаў, якія прыбываюць у Нямеччыну. На яе тэрыторыі, паблізу польска-нямецкай мяжы, знаходзіцца лагер, у якім жывуць блізу 600 уцекачоў.

У лістападзе 2015 года было зарэгістравана некалькі выпадкаў нелегальнага пераходу польска-нямецкай мяжы. Парушальнікі былі вернутыя ў Нямеччыну.

Апошнія навіны