BE RU EN

З 1 сакавіка life :) падвышае кошт шэрагу сваіх паслуг

  • 15.02.2016, 20:09

Мабільны аператар life :) 1 сакавіка падвысіць кошт некаторых паслуг і зменіць асобныя ўмовы абслугоўвання абаненцкай сеткі.

«Змена кошту паслуг мабільнай сувязі абумоўленая патрэбай далейшага развіцця сеткі і падвышэння якасці выканання паслуг», - паведамілі БелаПАН у кампаніі life :).

Пры гэтым павышэнне коштаў закране толькі некаторыя сэрвісы і тарыфы з агульнага партфеля паслуг life :) Так, кошты тарыфных планаў S, M, L, XL, XXL і ўсю лінейку інтэрнэт-пакетаў life :) Unlim застануцца ранейшымі.

Павялічыцца кошт некаторых архіўных тарыфных планаў, якія дзейнічаюць для фізічных і юрыдычных асоб, інтэрнэт-пакетаў, дадатковых паслуг і роўмінгу. Больш падрабязна з новымі тарыфамі і ўмовамі абслугоўвання можна будзе пазнаёміцца 1 сакавіка на афіцыйным сайце кампаніі life.com.by і ў яе даведачна-інфармацыйнай службе.

ЗАТ «Беларуская сетка тэлекамунікацый» (мабільны аператар life :)) было зарэгістравана 5 лістапада 2004 года. 29 ліпеня 2008 года ўвайшло ў міжнародную групу кампаній Turkcell. Заснавальнікамі кампаніі «БеСТ» выступаюць Turkcell Group (80%) і Міністэрства сувязі ды інфарматызацыі Беларусі (20%).

Апошнія навіны