BE RU EN

Штайнмаер: ЕЗ дамовіўся пра новую палітыку ў дачыненні да Беларусі

  • 15.02.2016, 17:30

Кіраўнік МЗС Нямеччыны мяркуе, што «у Беларусі адбыліся змены».

Еўразвяз дамовіўся пра новую палітыку ў дачыненні да Беларусі, санкцыі могуць быць знятыя, заявіў у панядзелак журналістам у Брусэлі кіраўнік МЗС Нямеччыны Франк-Вальтэр Штайнмаер, паведамляе РІА «Новости».

«Добрая навіна ў тым, што мы ў Еўропе, у ЕЗ дамовіліся аб новым ўзаемадзеянні з Беларуссю ў будучыні. Там адбыліся змены. Учора беларускі кіраўнік МЗС у Мюнхене зноў пацвердзіў мне, што і там хацелі б іншай палітыкі з ЕЗ», - сказаў Штайнмаер, дадаўшы, што «пасля вызвалення палітвязняў, якое мы бачылі і назіралі, і на якім мы намагалі, цяпер, у сувязі з гэтым, можа адбыцца зняцце санкцый».

«Я спадзяюся, гэта прывядзе да больш насычанай палітыкі ў дачыненні да Беларусі», - сказаў міністр.

Раней сайт паведамляў, што беларускія апазіцыйныя палітыкі заклікалі ЕЗ не здымаць санкцыі з Лукашэнкі і ягоных чыноўнікаў на пасяджэнні кіраўнік МЗС 28 краін Еўразвязу 15 лютага.

Апошнія навіны