BE RU EN

Кампазітар Дунаеўскі параўнаў Сабяніна са Сталіным

  • 11.02.2016, 18:26

Народны артыст Расеі Максім Дунаеўскі параўнаў дзеянні мэра Масквы Сяргея Сабяніна з палітыкай Іосіфа Сталіна.

Такім чынам кампазітар пракаментаваў руйнаванне гандлёвых павільёнаў, якія сталічныя ўлады ўважылі за «самабуды».

«У нас беззаконне звязвалася са Сталіным, людзей хапалі, рабілі, што хацелі. Хоць за Сталіным патрэбныя былі нейкія паперы. А цяпер яны нават не знайшлі час паказаць іх. Вы б бачылі гэтыя тысячы разгубленых людзей. Гэта была эвакуацыя. Яны кажуць, што папярэджвалі іх задоўга, але людзі не верылі. Людзі не маглі паверыць у такое беззаконне. Іосіф Вісарыёнавіч, напэўна, зайздросціць цяпер, бо ён не дадумаўся да такога, усё ж за ім нейкія суды нешта пастанаўлялі», - заявіў Дунаеўскі ў эфіры радыёстанцыі Русская служба новостей»«.

Раней сталічны мэр Масквы Сяргей Сабянін, каментуючы руйнаванне шапікаў і павільёнаў ў сталіцы, паставіў пад сумнеў права прыватнай уласнасці. «Нельга прыкрывацца паперкамі аб уласнасці, набытымі відавочна хлуслівым шляхам», - напісаў чыноўнік на сваёй старонцы «Вконтакте».

Раней сайт charter97.org паведамляў, што ўночы 9 лютага ў Маскве пачалі руйнаваць шапікі-самабуды каля метро «Таганская», «Шчалкоўская», «Чыстыя пруды», «Партызанская», «Сокал», на вуліцах Марксісцкая, Люсіноўская ды інш. Ліквідацыя пабудоў вялася пры падтрымцы судовых прыставаў і паліцыі.

Апошнія навіны