BE RU EN

БДІПЧ АБСЭ патрабуе ад уладаў Беларусі сумленных выбараў

  • 9.12.2016, 12:37

БДІПЧ АБСЕ апублікавала выніковую справаздачу місіі назірання за «парламенцкімі выбарамі» ў Беларусі.

Арганізацыя па-ранейшаму рэкамендуе ўладам Беларусі ўдасканальваць выбарчае заканадаўства.

«Нарматыўна-прававая база павінна быць усебакова перагледжана з улікам папярэдніх рэкамендацый БДІПЧ АБСЕ і Венецыянскай камісіяй. У тым ліку, павінен быць перагледжаны падыход да фармавання складу выбарчых камісій, правоў назіральнікаў, сістэмы галасавання, падліку галасоў і падвядзення вынікаў. Закон павінен забяспечваць роўныя правы для ўдзельнікаў выбарчага працэсу, рэальную канкурэнцыю, свабоднае выказванне волі выбаршчыкаў і цэласнасць выбарчага працэсу», - гаворыцца ў выніковай справаздачы БДІПЧ АБСЕ.

Там адзначана, што ўсе адпаведныя нарматыўна-прававыя акты павінны быць перагледжаны і зменены з тым, каб гарантавана выключыць любыя абмежаванні асноўных свабод.

Пры гэтым, падкрэсліваецца ў дакуменце, «у мэтах забеспячэння прававой дакладнасці, асноўныя аспекты выбарчага працэсу павінны рэгулявацца законам, а не пастановай Цэнтральнай выбарчай камісіі».

У гэтай сувязі ў БДІПЧ АБСЕ рэкамендуюць, ажыццявіць прававую рэформу дастаткова загадзя, да правядзення чарговай выбарчай кампаніі ў Беларусі.

Таксама ў выніковым дакуменце адзначана, што «канстытуцыйна-прававая база не ў поўнай меры гарантуе правядзенне выбараў у адпаведнасці з абавязаннямі АБСЕ і іншымі міжнароднымі абавязаннямі і стандартамі».

Апошнія навіны