BE RU EN

«Барусія» ўстанавіла рэкорд Лігі чэмпіёнаў

  • 8.12.2016, 10:23

Каманда забіла больш за ўсіх галоў у групавым раўндзе Лігі чэмпіёнаў за час існавання турніру.

«Барусія» забіла 21 гол за 6 матчаў. Раней «Рэал» і «Барселона» забівалі па 20 галоў, аднак «чмялі» перасягнулі дасягненні гішпанскіх грандаў.

Пры гэтым адзначым, што больш за палову ўсіх дзейсных удараў — 14 — нямецкая каманда нанесла па браме варшаўскай «Легіі», а гістарычнае 21-е ўзяцце брамы аформіў Марка Ройс. Характэрна, што нямецкі клуб забіў два галы менавіта «Рэалу», саступаючы па ходу матчу

Апошнія навіны