BE RU EN

Мясніковіч: Карта паляка не павінна прычыняць шкоду інтарэсам Беларусі

  • 5.12.2016, 17:21

На сустрэчы са спікерам Сената Польшчы Мясніковіч назваў пытанне Карты Паляка «далікатнай тэмай».

Пра гэта старшыня «савета рэспублікі» Міхаіл Мясніковіч 5 снежня ў Менску на сустрэчы з кіраўніком Сената Польшчы Станіславам Карчэўскім, паведамляе БелаПАН.

Мясніковіч заявіў, што бакі «не павінны абыходзіць далікатныя тэмы». Адной з такіх тым, паводле ягоных слоў, з'яўляецца Карта Паляка. «Гэтае пытанне патрабуе сур'ёзнага вывучэння на ўзроўні экспэртаў. Такая палітыка стымулюе эміграцыю моладзі, высокакваліфікаваных спецыялістаў з Беларусі ў Польшчу, а гэта не павінна прычыняць шкоду інтарэсам маёй краіны», - заявіў Мясніковіч.

Ён таксама выступіў за тое, каб узаемадзеянне парламентаў Беларусі і Польшчы спрыяла пашырэнню кантактаў «нацыянальнага сходу» Беларусі з парламентамі іншых краін Еўразвязу.

Яшчэ адна тэма сустрэчы - пазіцыя прадстаўнікоў Польшчы ў Еўрапарламенце аб Беларусі. «Мы шкадуем, што канструктыўныя дачыненні паміж парламентамі кантрастуюць з пазіцыяй еўрапарламентарыяў. Я хацеў бы абмеркаваць і гэтую тэму», - сказаў Мясніковіч.

Апошнія навіны