BE RU EN

Пяскоў сказаў, што ў Піцеры абыдуцца без Лукашэнкі

  • 26.12.2016, 14:14

Са словаў прэс-сакратара прэзідэнта Расеі, адсутнасць Лукашэнкі на самітах ЕАЭС і АДКБ не перашкодзіць абмяркоўваць пытанні інтэграцыі.

«Што тычыцца адсутнасці прэзідэнта Беларусі, то дэ-факта гэта не перашкодзіць абмяркоўваць субстантыўныя пытанні, звязаныя з інтэграцыяй. Таму што, яшчэ раз паўтараю, усе дакументы, якія сёння будуць падпісвацца, яны раней былі цалкам узгодненыя падчас калегіі з нашымі беларускімі партнёрамі. І падпісаныя дакументы далей проста будуць накіраваныя ў Менск з тым, каб Аляксандр Рыгоравіч змог іх там падпісаць», - прыводзіць РІА «Новости» словы Дзмітрыя Пяскова.

Нагадаем, учора з'явілася інфармацыя, што беларускі дыктатар не паедзе ў Санкт-Пецярбург на саміт ЕАЭС.

Апошнія навіны