BE RU EN

Вудкрафт: Нам пашэнціла скончыць матч без прапушчаных шайбаў

  • 19.12.2016, 19:15

Настаўнік менскага «Дынама» пракаментаваў перамогу над «Кузняй» (2:0).

Галоўны трэнер менскага «Дынама» Крэйг Вудкрафт пасля перамогі над новакузнецкім «Металургам» (2:0) адзначыў, што з такім спаборнікам нельга расслабляцца ні на хвіліну.

— Мы ведалі, што «Металург» — небяспечная каманда, і што нам трэба адпрацаваць усе 60 хвілін, не збаўляючы абаротаў. Калі ты расслабішся хоць на хвіліну ў гульні з гэтымі хлопцамі, яны тут жа правядуць небяспечную контратаку, у іх ёсць некалькі небяспечных атакавальных гармат. Гэта і была нашая ўстаноўка на матч.

У першым перыядзе мы зрабілі добрую працу, каб узяць у свае рукі кантроль над гульнёй і нейтралізаваць моцныя бакі спаборніка, у другім мы гулялі таксама.

Заключная траціна прынесла нам праблему з выдаленнямі, мы самі паставілі сябе ў такое становішча і далі спаборніку шанец вярнуцца ў гульню. «Металург» быў вельмі небяспечны ў апошнія пяць хвілін сустрэчы, але нам пашэнціла скончыць матч без прапушчаных шайбаў, - цытуе Вудкрафта афіцыйны сайт «зуброў».

Апошнія навіны