BE RU EN

Украіна выставіла на аўкцыён апошнюю палову кубаметра расейскага газу

  • 18.12.2016, 12:52

Атрыманыя грошы накіруюць на дапамогу дзіцячаму дому.

Кіраўнік прэс-службы "Укртрансгаза" Максім Бяляўскі апублікаваў на сваёй старонцы ў Facebook фатаграфію рэзервуара, які змяшчае, з ягоных словаў, "апошнюю палову кубаметра расейскага газу".

Экспанат, як паведамляе выданне korrespondent.net, пойдзе з малатка на дабрачынным аўкцыёне, які правядзе DiXi Group. Атрыманыя ад продажу сродкі накіруюць на дапамогу дзіцячаму дому ў Севераданецку.

Кіраўнік "Нафтагаза" Андрэй Кобалеў раней паведаміў, што Кіеў, хутчэй за ўсё, не будзе купляць расейскі газ да канца зімы.

Апошнія навіны